Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кэтрын Эштан вядзе перамовы на Блізкім Усходзе


Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан праводзіць сёньня перамовы з ізраільскімі і палестынскімі прадстаўнікамі.

Эштан сустрэлася ў Ерусаліме з міністрам замежных справаў Ізраіля Авігдорам Лібэрманам. У праграме яе паездкі ­- перамовы на Заходнім беразе Ярдана з кіраўніком Палестынскай аўтаноміі Махмудам Абасом і прэм'ер-міністрам Салямам Файядом.

Галоўная тэма абмеркаваньня -- магчымасьць аднаўленьня ізраільска-палестынскіх мірных перамоваў. Раней Эштан заклікала правесьці тэрміновую сустрэчу "блізкаўсходняга квартэту" пасярэднікаў.
XS
SM
MD
LG