Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў за адмову дзяржавы ад кантрольных пакетаў


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў выказаўся за адмову дзяржавы ад кантрольных пакетаў акцый у дзяржаўных кампаніях.

"Мы больш не будуем дзяржаўны капіталізм", заявіў Мядзьведзеў, выступаючы на Пецярбурскім эканамічным форуме. Паводле яго словаў, восеньню плянуецца завяршыць замену чыноўнікаў на незалежных дырэктараў у ключавых дзяржкампаніях.

Закранаючы ўступленьне Расеі ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю, Мядзьведзеў заявіў, што на нявыгадныя ўмовы Масква не пагодзіцца і будзе вырашаць свае задачы на аснове двухбаковых пагадненьняў з міжнароднымі партнэрамі.
XS
SM
MD
LG