Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іранскія лекары-дысыдэнты атрымалі міжнародную прэмію


Двух іранскіх лекараў, якія трапілі ў турму паводле палітычнага абвінавачаньня, ўзнагародзілі прэстыжнай міжнароднай прэміяй ў галіне аховы здароўя.

Сусьветная рада па справах аховы здароўя, якая займаецца разьвіцьцём і прапагандай пэрспэктыўных кірункаў у мэдыцыне, прысудзіла сваю прэмію братам Каміару і Арашу Алаэі.

Яны ўзнагароджаныя за шматгадовую працу з ВІЧ-інфікаванымі пацыэнтамі. Браты былі асуджаныя ў 2008 годзе паводле абвінавачаньня ў падрыўной дзейнасьці.

37-гадовы Каміар Алаэі пазьней быў вызвалены і прысутнічаў у Вашынгтоне на цырымоніі ўручэньня прэміі. 42-гадовы Араш па-ранейшаму знаходзіцца ў зьняволеньні.
XS
SM
MD
LG