Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гейтс: Пакістан застаецца ключавым хаўрусьнікам ЗША


Пакістан застаецца ключавым хаўрусьнікам ЗША і адыгрывае важную ролю ў гарантаваньні бясьпекі ва Аўганістане, адкуль наступным месяцам пачнецца заплянаваны вывад войскаў ЗША. Пра гэта заявіў міністар абароны ЗША Робэрт Гейтс, які пакідае сваю пасаду.

Гейтс заявіў журналістам у чацьвер, што амэрыканска-пакістанскія дачыненьні зьяўляюцца складанымі, аднак абодвум бакам патрэбнае падтрыманьне бясьпекі ў рэгіёне. Ён заявіў, што адносіны паміж Вашынгтонам і Ісламабадам павінны заставацца адкрытымі.

Гейтс прызнаў, што нядаўні рэйд амэрыканскага спэцназа супраць лідэра Аль-Кайды Ўсамы бін Лядэна выклікаў вельмі нэгатыўную рэакцыю ў пакістанскім кіраўніцтве.
XS
SM
MD
LG