Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Грэцыя: прэм'ер ізноў паспрабуе сфармаваць урад


Георгіёс Папандрэў

Георгіёс Папандрэў

Прэм'ер-міністар Грэцыі Георгіёс Папандрэў заклікаў дэпутатаў парлямэнту аб'яднацца ў крытычны для краіны момант. Пры гэтым ён заявіў, што не адхіліцца ад намечанага курсу рэформаў.

Напярэдадні два дэпутаты кіроўнай у краіне сацыялістычнай партыі дэманстратыўна сышлі ў адстаўку. 35 парлямэнтароў партыі Папандрэў скрытыкавалі яго плян бюджэтнай эканоміі і запатрабавалі абмеркаваць яго на спэцыяльным пасяджэньні парлямэнцкай фракцыі.

У чацьвер прэм'ер-міністар запрасіў прадстаўнікоў апазыцыі ўвайсьці ва "ўрад нацыянальнай еднасьці", але перамовы праваліліся.

Грэцыя мае найніжэйшы ў Эўропе крэдытны рэйтынг. Каб уратаваць краіну ад дэфолту Афіны вядуць перамовы аб чарговым крэдыце ад ЭЗ і МВФ. Крэдыт, аднак, абумоўлены новымі захадамі бюджэтнай эканоміі.
XS
SM
MD
LG