Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: аз-Захіры чакае лёс бін Ладэна


Айман аз-Завахіры
Айман аз-Завахіры
ЗША заявілі, што асоба новага лiдэра тэрарыстычнай групоўкі Аль-Каіда ня мае асаблівага значэньня, але папярэдзілі, што яго чакае гэткі ж лёс, што і бін Ладэна.

З заявамі з нагоды прызначэньня Аймана аз-Завахіры ачольнікам "Аль-Каіды", пра якое паведаміла ў чацьвер тэлекампанія “Аль-Арабія”, выступіў у той жа дзень кіраўнік аб'яднаных штабоў узброеных сілаў ЗША адмірал Майк Малэн.

Аз-Завахіры – ураджэнец Эгіпту, доктар з адукацыі. Яму 60 гадоў. У 1970-я гады далучыўся да радыкальных ісламісцкіх групаў, яго падазравалі ў дачыненьні да забойства прэзыдэнта Эгіпту Анвара Садата. Пазьней перабраўся ў Аўганістан, дзе разам з Усамам бін Лядэнам удзельнічаў у стварэньні “Аль-Каіды”. Месца, дзе знаходзіцца аз-Завахіры, невядомае, ён аб'яўлены ў міжнародны вышук.
XS
SM
MD
LG