Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай і Расея не дамовіліся пра газ


Ху Цзыньтао і Дзьмітрый Мядзьведзеў, Крэмль, 16 чэрвеня, 2011

Ху Цзыньтао і Дзьмітрый Мядзьведзеў, Крэмль, 16 чэрвеня, 2011

Масква і Пэкін адклалі падпісаньне пагадненьня аб пастаўках расейскага газу ў Кітай. Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў паведаміў, па выніках перамоваў са сваім кітайскім калегам Ху Цзыньтао ў Крамлі, што бакі ня здолелі дамовіцца аб цане энэргапаставак.

Бакі, аднак, падпісалі шэраг рамкавых дакумэнтаў аб пашырэньні супрацы і дамовіліся павялічыць аб'ём двухбаковага гандлю зь існых 60 мільярдаў даляраў на год – да 20.

Сёньня абодва лідэры выступяць на Міжнародным эканамічных форуме ў Пецярбурзе.
XS
SM
MD
LG