Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан зьвінаваціла Кадафі ў згвалтаваньнях


Гілары Клінтан

Гілары Клінтан

Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан зьвінаваціла сілы лібійскага кіраўніка Муамара Кадафі ва ўжываньні гвалту супраць жанчын "як сродак вядзеньня вайны".

У заяве дзяржсакратаркі выказваецца "глыбокая занепакоенасьць" паведамленьнямі аб шырокім распаўсюдзе згвалтаваньняў у Лібіі.

Клінтан зазначыла, што і іншыя рэжымы блізкаўсходняга рэгіёну ўжываюць сэксуальны гвалт для запалохваньня і пакараньня дэманстрантаў, што выступаюць за дэмакратычныя рэформы.

У заяве нагадваецца, што Міжнародны крымінальны суд распачаў расьсьледаваньне паведамленьняў аб сыстэматычных згвалтаваньнях салдатамі войскаў Кадафі.
XS
SM
MD
LG