Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску маліліся за палітвязьняў


Зь ініцыятывы Тацяны Севярынец, каардынатаркі аргкамітэту па стварэньні БХД, каля Ўсьпенскага сабору а восьмай вечара на супольную малітву сабралася паўтара дзесятка чалавек.

Такая малітва адбылася ў Віцебску, каля крыжа Эўфрасіньні Полацкай, адбылася ўпершыню. Прадстаўнікі розных канфэсій маліліся разам за здароўе тых, хто быў асуджаны пасьля падзеяў 19 сьнежня. І кожны меў магчымасьць выказаць асабістыя пажаданьні здароўя, сілы духу, моцы ўсім зьняволеным.

Малітоўная імпрэза была нядоўгай – перашкодзіў дождж. Разам зь вернікамі пад дажджом мусілі мокнуць некалькі міліцыянтаў і асобаў у цывільным з рацыямі-навушнікамі.

Тацяна Севярынец прапанавала сустракацца за малітвай штовечар – на ўзор таго, як гэта адбываецца ў Менску. Яна выказала спадзяваньне, што найбольш людзей зьбярэцца на малітву 19 чэрвеня – споўніцца якраз паўгода пасьля акцыі у дзень прэзыдэнцкіх выбараў, за ўдзел у якой многія былі пакараныя штрафамі, арыштамі на “суткі” ды пазбаўленьнем волі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG