Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што зьменіцца ў абвінавачаньні Андрэю Пачобуту?


Андрэй Пачобут

Андрэй Пачобут

17 чэрвеня а 10-й раніцы ў Ленінскім раённым судзе Горадні працягнецца працэс над журналістам «Газэты выборчай» Андрэем Пачобутам. Пачаўся ён 14 чэрвеня, судзьдзя — Віталь Лецка.




Закрыты працэс. Суд над журналістам Андрэем Пачобутам


Адвакат Уладзімер Кісялевіч напярэдадні сказаў: «Я ня ведаю матываў — чаму пракурор папрасіў суд даць магчымасьць прад’явіць Пачобуту новае абвінавачаньне. Я думаю, абвінавачаньне застанецца такім, якім яно было першапачаткова. Я думаю, што нічога новага не адбудзецца».

Паводле адваката, удакладненьне ў фармулёўцы будзе ня дужа істотным.

Адвакат Уладзімер Кісялевіч мяркуе, што 17-га працэс не закончыцца. Паводле яго, тэксты Андрэя Пачобута чыталі тры экспэрты — лінгвіст, ідэоляг і гісторык, больш экспэртаў з боку абвінавачаньня ня будзе, мяркуе адвакат.

«Калі суд задаволіць нашыя хадайніцтвы пра выклік сьведак, а ў сьпісе больш за дзесяць чалавек, то некаторым будзем задаваць пытаньні па экспэртызе», — адзначыў Уладзімер Кісялевіч.
XS
SM
MD
LG