Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Гундар: хапаюць людзей сярод белага дня без прычыны.


У Баранавічах удзел у акцыях "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” бралі некалькі дзясяткаў чалавек. Трое былі затрыманыя. Сярод іх — дэмакратычны актывіст Уладзімер Гундар, інвалід другой групы.

Вось што расказаў Уладзімер Гундар Радыё Свабода:

"Яны мяне ня білі, але павалілі на зямлю і пацягнулі волакам. Мне балюча ня толькі фізычна. Больш небясьпечна, што яны хапаюць людзей сярод белага дня без прычыны. Тым больш, што ў мяне былі адпаведныя дакумэнты. Я ж паказаў ім гэтыя дакумэнты!

Творыцца абсалютнае беззаконьне. Больш за тое, у пастарунку, дзе мяне трымалі, падпалкоўнік міліцыі Эдуард Міхайлавіч Суднік, калі я задаў яму пытаньне: мы цяпер жывем у Беларусі па закону, Канстытуцыі ці па паняцьцях? – адказаў: "па паняцьцях!". Вось так, бачыце. Гэта шмат пра што гаворыць – закона для людзей ніякага няма. Таму яны на гэтай акцыі і забіралі мяне, як я лічу, на загад КДБ".

Уладзімер Гундар патлумачыў, што спачатку міліцыянты прапанавалі яму паехаць на дактыляскапію, а пасьля павялі ў аддзяленьне сілком. Там далі падпісаць паперу, што ён ня будзе надалей удзельнічаць у несанкцыянаваных акцыях. Гундар адмовіўся. Іншых затрыманых таксама вадзілі на так званыя гутаркі па адным. Адпусцілі ўсіх праз некалькі гадзін. Прычым Гундару заявілі, што яго нібыта ніхто не затрымліваў і ён прыйшоў у міліцыю сам. Дактыляскапію яму так і не зрабілі.


Фрагмэнт аўдыёзапісу размовы Ўладзімера Гундара зь міліцыянтамі
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG