Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 17 чэрвеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


З раніцы сонечна, у другой палове дня - дождж, тэмпэратура +22...+25 С

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Прэсавая канфэрэнцыя прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі

Пачатак а 12-й гадзіне

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Бэрлін, сустрэча канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель з прэзыдэнтам Францыі Нікаля Сарказі

Санкт-Пецярбург, выступы прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева і кіраўніка КНР Ху Цьзіньтао на міжнародным эканамічным форуме


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1397 ― пачатак Кальмарскай уніі паміж Даніяй, Нарвэгіяй і Швэцыяй

1759 ― ангельскі пірат Фрэнсіс Дрэйк падчас кругасьветнага плаваньня высадзіўся ў раёне Сан-Францыска і абвясьціў гэты бераг ангельскім уладаньнем («Новы альбіён»).

1789 - у Францыі дэпутаты трэцяга саслоўя Генэральных штатаў, падтрыманыя некаторымі прадстаўнікамі духавенства і дваранства, абвясьцілі сябе Нацыянальным сходам. Спроба разгону Нацыянальнага сходу прывяла да народнага паўстаньня 13-14 ліпеня, ўзяцьця Бастыліі і пачатку Францускай рэвалюцыі.

1856 - у Філадэльфіі адкрыўся першы зьезд рэспубліканскай партыі ЗША.

1866 - пачалася Аўстра-пруская вайна.

1876 ― міністэрства ўнутраных справаў Расейскай імпэрыі забараніла друкаваць вучэбныя і навукова-папулярныя кнігі на ўкраінскай мове

1898 ― Сэнат ЗША даў згоду на анэксію Гаваяў

1934 ― У Польшчы пачала дзейнічаць Бяроза-Картуская турма для палітычных зьняволеных

1940 ― у Латвію і Эстонію ўведзеныя савецкія войскі

1944 ― у выніку рэфэрэндуму разарваная дацка-ісьляндзкая унія, Ісьляндыя абвешчаная рэспублікай

Нарадзіліся:

1882 – Ігар Стравінскі, расейскі кампазытар і дырыжор

1939 ― Кжыштаф Занусі, польскі кінарэжысэр

Памерлі:

1696 ― Ян III Сабескі, вялікі князь літоўскі і кароль Рэчы Паспалітай

1938 ― Аркадзь Смоліч, беларускі навукоўца, палітычны і грамадзкі дзеяч

1954 ― Барыс Мікуліч, беларускі пісьменьнік, празаік, крытык

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Ісьляндыя – Дзень незалежнасьці (дзень абвяшчэньня рэспублікі)

МІНУС 365:


Афіцыйны Менск рыхтуе газавы адказ Маскве

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Сьмерць - гэта праверка ўсіх маіх ідэалаў, усіх маіх пачуцьцяў, гэта праверка маёй любові да людзей, да Бога. І таму я заўсёды карыстаюся сьмерцю як лякмусавай паперкай, якая паказвае - калі ў параўнаньні са сьмерцю нешта мае значэньне, то гэта насамрэч мае значэньне.

Кшыштаф Занусі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG