Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейца – аштрафавалі, беларусу – далі шанец апраўдацца


Сёньня ў Цэнтральным судзе Гомеля разглядаліся адміністрацыйныя справы грамадзяніна Расеі Аляксандра Канавалава й гамельчука Руслана Ўсьціменкі.

Іх затрымалі 15 чэрвеня ў гарадзкім парку, калі побач, на плошчы Леніна, праводзілася акцыя “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” і накіравалі на ноч ў ізалятар часовага ўтрыманьня, а сёньня даставілі ў суд. Абодвух абвінавацілі ў лаянцы й непадпарадкаваньні міліцыі.

Судзьдзя Алена Цалкова аштрафавала Аляксандара Канавалава на 20 базавых велічыняў ( 700 000 рублёў), хаця грамадзянін Расеі ня меў дачыненьня да акцыі.

Суд над Русланам Усьціменкам перанесены на 17 чэрвеня.

“Я не прызнаў, што выкрыкваў нейкія нецэнзурныя словы, бо гэта відавочная няпраўда. У мяне ёсьць сьведкі, і яны заўтра пацьвердзяць, што я нічога не крычаў і нікому не супраціўляўся”, - сказаў спадар Усьціменка.
XS
SM
MD
LG