Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея і Кітай павялічаць тавараабарот


Ху Цьзіньтао і Дзьмітры Мядзьведзеў у часе падпісаньня дакумэнтаў
Ху Цьзіньтао і Дзьмітры Мядзьведзеў у часе падпісаньня дакумэнтаў
Расея і Кітай дамовіліся павялічыць да 2020 году тавараабарот да двухсот мільярдаў даляраў. Пра гэта заявіў сёньня прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў па выніках перамоваў у Крамлі з старшынём КНР Ху Цьзіньтао.

Цяпер гандлёвы абарот паміж дзьвюма краінамі складае 60 мільярдаў даляраў. Паведамляецца, што падчас сустрэчы ў Маскве былі таксама падпісаныя дакумэнты аб супрацоўніцтве ў розных галінах, у прыватнасьці ў сфэры энэргетыкі.

Візыт кітайскага лідэра ў расейскую сталіцу прымеркаваны да юбілейнай даты. Сёлета спаўняецца дзесяць гадоў з моманту падпісаньня расейска-кітайскага дагавору аб добрасуседзтве, дружбе і супрацоўніцтве.
XS
SM
MD
LG