Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму вучыць беларускі досьвед?


Гэтай тэме прысьвечаная дыскусія на сайце расейскага фонду Ягора Гайдара.

Дзьмітры Арэшкін, палітоляг, публіцыст: Дзіўнае адчуваньне: бо даўно ўсё сказана. Нават сумна паўтараць. Што дамаўляцца з Лукашэнкам бессэнсоўна, таму што ўсё роўна кіне. Што эканоміку сваю раней ці пазьней загоніць. Што расейскую нафтагазавую датацыю, якая ў суме дасягнула 60 млрд. даляраў, праесьць... Што дыктатура і папулізм ня могуць - прынамсі, у доўгатэрміновай пэрспэктыве - быць эфэктыўнымі. Што выбірацца з тупіку будзе больш балюча, чым там заставацца.


Алена Гапава, сацыёляг, прафэсар Western Michigan University, дырэктар Цэнтра гендэрных дасьледаваньняў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту: Пэрспектыва народнага гневу і масавага выхаду на вуліцы – настолькі масавага, каб гэта стала «рэвалюцыяй», малаверагодная (з майго пункту гледжаньня, немагчымая). Стрымліваючы эканамічную няроўнасьць, А. Лукашэнка затармазіў клясаўтварэньне. Таму ніякай «буржуазіі» (альбо сярэдняй клясы ў заходнім сэнсе), г.зн. групы з агульнасьцю інтарэсаў, якая мае аўтаномію і таму можа «заклікаць дзяржаву да адказу», вядома, няма, а без элітаў, якія маюць абгрунтаваныя надзеі на прыход да ўлады, рэвалюцыі не здараюцца.


Рыгор Ёфэ, прафэсар геаграфіі ў Radford University: Беларускія апазыцыянэры думаюць (вялікая частка робіць выгляд, што думае) што альтэрнатывай лукашэнкаўскаму рэжыму зьяўляецца дэмакратыя. Гэта поўная лухта, альтэрнатывай яму зьяўляецца алігархія, прычым самага агрэсіўнага, правінцыйнага гатунку.

Цалкам дыскусію глядзіце тут
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG