Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Сбербанк" Расеі сумняваецца ў кошце "Беларуськалія"


Андрэй Данскіх – намесьнік кіраўніка расейскага "Сбербанка" сёньня заявіў, што "ацэнку кошту "Беларуськалія" у памеры 30 мільярдаў даляраў патрэбна ўдакладніць праз незалежную экспэртызу. Мы лічым, што гэту ацэнку трэба праверыць прафэсійным ацэншчыкам".

Заяве папярэднічаў зварот у "Сбербанк" расейскага бізнэсоўца Сулеймана Керымава за крэдытам для набыцьця кантрольнага пакету салігорскага прадпрыемства.

Лічба 30 мільярдаў даляраў прагучала з вуснаў Аляксандра Лукашэнкі. На мінулым тыдні ён заявіў, што ведае магчымых пакупнікоў гэтых актываў. У той жа дзень амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў заявіў, што міжнароднай ацэнкі "Беларуськалія" у адрозьненьне ад "Белтрансгазу" "нібыта не праводзілася".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG