Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія: транспартны страйк на 24 гадзіны


Пустая плятформа праскага вакзалу раніцаю 16 чэрвеня

Пустая плятформа праскага вакзалу раніцаю 16 чэрвеня

У Чэхіі праходзіць 24-хгадзінны агульнанацыянальны страйк транспартных прафсаюзаў.

З поўначы спыніўся рух на чыгунцы. Не працуе – упершыню ў гісторыі – праскае мэтро, істотна абмежавана праца наземнага грамадзкага транспарту ў Празе, Брне і іншых вялікіх гарадох Чэхіі. Актывісты прафсаюзаў арганізавалі марш пратэсту па цэнтры чэскай сталіцы да будынку ўраду.

Удзельнікі страйку пратэстуюць супраць прапанаваных урадаў мераў бюджэтнай эканоміі, якія сярод іншага прадугледжваюць павышэньне пэнсійнага веку.
XS
SM
MD
LG