Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАП прызнала правы прыслугі


Міжнародная арганізацыя працы сёньня большасьцю галасоў ухваліла канвэнцыю, якая ўпершыню прызнае правы хатняй прыслугі.

Паводле зьвестак МАП, у сьвеце налічваецца звыш 50 мільёнаў людзей, што працуюць як няні, дамовыя кухары і домработніцы. Цяпер, як і іншыя найманыя працаўнікі, яны будуць мець права на водпуск і мэдычнае страхаваньне.

Канвэнцыя набудзе моц пасьля яе ратыфікацыі паасобнымі краінамі-чальцамі Міжнароднай арганізацыі працы.
XS
SM
MD
LG