Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Емэн: заклікі да Пераходнай рады


У Емэне ўдзельнікі акцыяў пратэсту з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта краіны Алі Абдулы Салеха заклікаюць неадкладна склікаць Пераходную нацыянальную раду, да якога мела б перайсьці дзяржаўная ўлада.

Апанэнты рэжыму заяўляюць, што Салех, які быў паранены на пазамінулым тыдні ў выніку ракетнага абстрэлу і лечыцца цяпер у Саўдаўскай Арабіі, не павінен вяртацца ў Емэн.

Пратэсты ў сталіцы Емэну Сане доўжацца на фоне сутыкненьняў сілаў бясьпекі і ваеўнікоў-ісламістаў на поўдні краіны.
XS
SM
MD
LG