Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Другі раз за месяц Нацбанк павялічыў стаўку рэфінансаваньня


Стаўка рэфінансаваньня Нацыянальнага банка з 22 чэрвеня падвысіцца на 2 працэнтныя пункты і складзе 18 адсоткаў гадавых.

Пра гэта гаворыцца ў адмысловай пастанова Праўленьня, паведамляе афіцыйны сайт Нацыянальнага банка.

"Гэтае рашэньне прынятае ў рамках пасьлядоўнай палітыкі, накіраванай на павелічэньне даходнасьці па ўкладах у беларускіх рублях і ўзмацненьне абароны рублёвых зьберажэньняў у банках ад інфляцыйных працэсаў. Пры гэтым паэтапнае падвышэньне стаўкі рэфінансаваньня ўлічвае інтарэсы крэдытных пазычальнікаў, падаючы ім час адаптавацца да новых эканамічных умоў", паведамляе Нацбанк.

Мінулы раз Нацбанк павялічыў стаўку рэфінансаваньня з 14 да 16 адсоткаў гадавых ад 1 чэрвеня.
XS
SM
MD
LG