Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сарказі хоча кампрамісу дзеля эўра


Нікаля Сарказі

Нікаля Сарказі

Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі заклікаў эўрапейскіх лідэраў да кампрамісу ў пытаньні аб фінансавым крызісе ў Грэцыі.

Выступаючы ў Парыжы, Сарказі адзначыў, што рашэньне аб новых мерах дапамогі Грэцыі трэба ўхваліць найбліжэйшым часам – каб не паставіць пад пагрозу стабільнасьць эўрапейскай валюты.

Грэцкі прэм’ер Георгіяс Папандрэу мае сёньня назваць склад новага кабінэту міністраў, а таксама паставіць перад парлямэнтарамі пытаньне аб даверы ўраду.

Новыя меры бюджэтнай эканоміі, запрапанаваныя ўрадам Папандрэу, выклікалі неадназначную рэакцыю ў грэцкім грамадзтве. Напярэдадні паліцыя ў Афінах разагнала акцыю прастэсту праціўнікаў рэформаў.
XS
SM
MD
LG