Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іншаземцаў у Беларусі будуць лячыць за валюту


Установы аховы здароўя Беларусі да 1 ліпеня маюць намер атрымаць дазвол Нацбанку краіны на аказаньне мэдычных паслуг замежным грамадзянам за валюту.

Пра гэта паведаміў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску міністар аховы здароўя Васіль Жарко, перадае Інтэрфакс.

"Мы прынялі рашэньне, каб разьлікі для замежнікаў праводзіліся ў валюце. Кожная ўстанова павінна атрымаць у Нацбанку да 1 ліпеня ліцэнзію і аказваць паслугі за валюту", – сказаў Жарко.

Ён адзначыў, што некаторыя арганізацыі такі дазвол ужо маюць. Летась у Беларусі лячэньне атрымалі 98 тысяч замежных грамадзянаў, у асноўным грамадзян Расеі. "Едуць ня толькі на стацыянарнае лячэньне – і на кансэрватыўнае, едуць на роды, трансплянтацыю", – адзначыў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.
XS
SM
MD
LG