Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На чале “Аль-Каіды” стаў аз-Завахіры


Айман аз-Завахіры

Айман аз-Завахіры

Новым лідэрам тэрарыстычнай групоўкі “Аль-Каіда” стаў Айман аз-Завахіры. Пра гэта паведаміла сёньня тэлекампанія “Аль-Арабія”, спасылаючыся на распаўсюджаную заяву “Аль-Каіды”.

Аз-Завахіры – ураджэнец Эгіпту, доктар з адукацыі. Яму 60 гадоў. У 1970-я гады далучыўся да радыкальных ісламісцкіх групаў, яго падазравалі ў дачыненьні да забойства прэзыдэнта Эгіпту Анвара Садата. Пазьней перабраўся ў Аўганістан, дзе разам з Усамам бін Лядэнам удзельнічаў у стварэньні “Аль-Каіды”. Месца, дзе знаходзіцца аз-Завахіры, невядомае, ён аб'яўлены ў міжнародны вышук.

Пасьля загубы бін Лядэна ў Пакістане на пачатку траўня аз-Завахіры лічыўся яго найбольш імаверным пераемнікам.
XS
SM
MD
LG