Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грэцыі назавуць склад новага ўраду


Георгіяс Папандрэу

Георгіяс Папандрэу

Прэм’ер-міністар Грэцыі Георгіяс Папандрэу аб’явіць сёньня склад новага кабінэту міністраў, а таксама паставіць перад парлямэнтарамі пытаньне аб даверы ўраду. Папандрэу паведаміў пра гэта пасьля таго, як перамовы з апазыцыі аб стварэньні кааліцыйнага ўраду не далі выніку.

У сераду Папандрэу запрапанаваў асноўнай апазыцыйнай партыі “Новая дэмакратыя” ўвайсьці ў склад ураду – каб забясьпечыць прыняцьце новых мераў бюджэтнай эканоміі, неабходных для атрыманьня фінансавай дапамогі ад Эўразьвязу і Міжнароднага валютнага фонду.
XS
SM
MD
LG