Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО працягвае бамбаваць Трыпалі


Авіяцыя НАТО нанесла сёньня новыя ўдары па сталіцы Лібіі Трыпалі. Пад бамбаваньне трапілі аб’екты паблізу рэзыдэнцыі Муамара Кадафі.

Напярэдадні генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн і прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Дэйвід Кэмэран заявілі пра неабходнасьць працягваць ціск на Кадафі з мэтаю змусіць яго адмовіцца ад улады.

Тым часам улады Тунісу паінфармавалі пра ўзмацненьне патоку ўцекачоў зь Лібіі. Паведамляецца, што з пачатку гэтага тыдня лібійска-туніскую мяжу, ратуючыся ад баявых дзеяньняў, перасеклі звыш 6300 чалавек.
XS
SM
MD
LG