Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыехаў у Гомель – трапіў за краты


У Гомельскім ізалятары часовага ўтрыманьня пацьвердзілі, што грамадзянін Расеі Аляксандар Канавалаў, затрыманы 15 чэрвеня падчас акцыі “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі”, правёў мінулую ноч за кратамі.

Спадар Канавалаў ніякага дачыненьня да акцыі ня меў. Ён прыехаў з жонкай ў Гомель з Хабараўскага краю і быў затрыманы ў цэнтральным гарадзкім парку, што прымыкае да плошчы Леніна, дзе ўчора й адбылася акцыя.

Супрацоўнікі ізалятару паведамілі, што хутка Аляксандра Канавалава адвязуць у Цэнтральны РАУС, які ўчора й накіраваў грамадзяніна Расеі за краты. Ягоная жонка зьбіраецца зьвярнуцца ў амбасаду Расеі з прычыны беспадстаўнага затрыманьня мужа беларускімі міліцыянтамі.

У ізалятары правёў ноч й малады гамяльчук Руслан Усьціменка. Ён таксама быў схоплены спэцназам падчас учорашняй акцыі “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі”, дастаўлены ў Цэнтральны РАУС, а пасьля – у ізалятар. Міліцыя не паведамляе пра ягоны лёс. Але, хутчэй за ўсё, яго чакае судовае разьбіральцтва.

На плошчы Леніна ўчора былі затрыманы таксама сябра ГА “БАЖ” Ларыса Шчыракова і рэгіянальны карэспандэнт “Комсомольской правды” в Белоруссии” Паўлюк Міцкевіч - яны здымалі акцыю на відэа. Пасьля асабістага вобшуку ў Цэнтальным РАУС іх адпусьцілі. З фотаапарата і відэакамэры Паўла Міцкевіча выдалілі ўсе здымкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG