Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэп рыхтуе рэзалюцыю ААН па Беларусі


Эстэр Брымэр, кіраўніца Бюро Дзярждэпартамэнту ЗША па працы зь міжнароднымі арганізацыямі

Эстэр Брымэр, кіраўніца Бюро Дзярждэпартамэнту ЗША па працы зь міжнароднымі арганізацыямі

Злучаныя Штаты вядуць перамовы "з шырокім колам краінаў" наконт прыняцьця рэзалюцыі па Беларусі ў Радзе ААН па правох чалавека.

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Эстэр Брымэр, кіраўніцы Бюро Дзярждэпартамэнту ЗША па працы зь міжнароднымі арганізацыямі.

Таксама ў сераду амбасадарка ЗША пры Радзе ААН па правох чалавека Эйлін Чэмбрлэйн Донагоў выступіла з заявай, у якой выказала заклапочанасьць Злучаных Штатаў "здушэньнем мірных пратэстаў у некаторых краінах сьвету".

Урады павінны быць прыцягнутыя да адказнасьці за парушэньні асноўных правоў сваіх грамадзян ...

У прыватнасьці, Чэмбрлэйн нагадала, што беларускія ўлады "зьняволілі трох апазыцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта і асудзілі прынамсі 38 апазыцыйных актывістаў на судовых працэсах, якія не дасягалі самых мінімальных стандартаў, што патрабуюцца ад справядлівай і незалежнай сыстэмы юстыцыі".

"Урады павінны быць прыцягнутыя да адказнасьці за парушэньні асноўных правоў сваіх грамадзян на свабоду сходу, волевыяўленьня, рэлігіі і слова", – заявіла прадстаўніца ЗША.

Сярод іншых краінаў, згаданых у заяве Донагоў – Іран, М'янма, Кітай, Зымбабвэ, Куба, Вэнэсуэла і іншыя, уключна з Бахрэйнам – адным з найбліжэйшых саюзьнікаў Вашынгтону на Блізкім Усходзе.
XS
SM
MD
LG