Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Стартуе Пецярбурскі эканамічны форум


У Расеі сёньня стартуе міжнародны эканамічны форму у Пецярбурзе, які называюць расейскім Давосам – па аналёгіі з найбуйнейшым штогадовым эканамічным самітам у сьвеце.

У форуме бяруць удзел каля дзьвюх тысяч чалавек, у тым ліку паўтары сотні найвышэйшых урадоўцаў дзяржаў.

Чакаецца, што ў кулюарах мерапрыемства адбудуцца перамовы аб завяршэньні працэсу далучэньня Расеі да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі.

Расейская апазыцыя крытыкуе мерапрыемства, указваючы на тое, што нягледзячы на шматмільённыя выдаткі для яго арганізацыі, замежныя бізнэсоўцы збольшага працягваюць асьцерагацца інвэставаць у Расею з-за няздольнасьці ўраду справіцца з карупцыяй і ўсеўладнасьцю чыноўнікаў.
XS
SM
MD
LG