Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чэхія: страйкуюць транспартнікі


У Чэхіі сёньня праводзіцца агульнанацыянальны страйк транспартных прафсаюзаў, якія пратэстуюць супраць бюджэтных рэформаў і павелічэньня пэнсійнага ўзросту да 65 гадоў да 2030 году.

Грамадзкі транспарт ня будзе працаваць 24 гадзіны ў Празе, Брне і іншых буйных гарадах. Страйк пачаўся апоўначы.

Прэзыдэнт Клаўс, якога лічаць бацькам эканамічных рэформаў у Чэхіі, рэзка скрытыкаваў страйк. Ён прапанаваў забясьпечыць транспартаваньне людзей прыватнымі фірмамі, а вінаватых у перабоях з транспартам – звольніць.
XS
SM
MD
LG