Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Увесь дзень сонечна, тэмпэратура +22 – 25 °С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Трэці канцэрт сэрыі “Тузін. Unplugged” (Менск, клюб “Графіці”, завулак Калініна, 16, 19.00).

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Браціслава, сустрэча кіраўнікоў урадаў краін Вышаградзкай групы (Чэхія, Славаччына, Польшча, Вугоршчына).

Астана, візыт у Казахстан прэм'ер-міністра Гішпаніі Хасэ Люіса Радрыгеса Сапатэра.

Санкт-Пецярбург, пачатак працы міжнароднага эканамічнага форуму з удзелам прэзыдэнта РФ Дзьмітрыя Мядзьведзева.

Нью-Ёрк, слуханьне справы аб законнасьці экстрадыцыі ў ЗША гандляра зброяй Віктара Бута.

Нью-Ёрк, Рада бясьпекі ААН разгледзіць кандыдатуру Пан Гі Муна на пасаду генэральнага сакратара ААН.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1633: суд інквізыцыі вынес рашэньне аб пакараньні Галілео Галілея за ерась.

1903: у ЗША зарэгістравалі гандлёвую марку “Пэпсі-кола”.

1903: пачалася першая арктычная экспэдыцыя Руаля Амундсэна.

1944: Ісьляндыя прыняла канстытуцыю.

1983: папа рымскі Ян Павал II прыбыў з афіцыйным візытам у Польшчу, дзе сустрэўся з кіраўніком краіны Войцехам Ярузэльскім і лідэрам “Салідарнасьці” Лехам Валэнсам.

2006: Адкрыўся для карыстальнікаў новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Нарадзіліся:

1723: Адам Сьміт, шатляндзкі эканаміст, філёзаф, адзін з заснавальнікаў сучаснай эканамічнай тэорыі.

1834: Аляксандар Ельскі, беларускі пісьменьнік, гісторык, этнограф, краязнавец.

1867: Густаў Манэргейм, маршал Фінляндыі, арганізатар абароны Фінляндыі падчас савецка-фінскай вайны 1940 году, прэзыдэнт Фінляндыі ў 1944-1946 гадох.

1875: Канстанцін Галкоўскі, літоўскі і беларускі кампазытар, дырыжор і пэдагог.

1879: Васіль Рагуля, беларускі грамадзкі і палітычны дзяяч, пасол і сэнатар у ІІ Рэчы Паспалітай.

Памерлі:

1937: Аляксандар Чарвякоў, дзяржаўны дзяяч БССР, партыйны дзяяч РКП(б) і КП(б)Б (расстраляны камуністамі).

1944: Марк Блёк, францускі гісторык, заснавальнік школы "Аналаў" (расстраляны нацыстамі).

1954: Барыс Мікуліч, беларускі пісьменьнік.

1958: Імрэ Надзь, вугорскі палітычны і дзяржаўны дзяяч, прэм'ер-міністар Вугорскай Народнай Рэспублікі (расстраляны камуністамі).

1977: Вэрнэр фон Браўн, нямецкі і амэрыканскі навуковец, адзін з пачынальнікаў ракетабудаваньня, першы кіраўнік амэрыканскай ракетнай праграмы.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Блумсдэй, Дзень Блума (анг. Bloomsday, ірл. Lá Bloom) – чацьвер, 16 чэрвеня 1904 году, дзень дзеяньня раману “Ўліс” Джэймса Джойса, які адзначаецца ў Ірляндыі як сьвята (Блум – імя галоўнага героя раману).

МІНУС 365:


Газавая цішыня зь Менску

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


У што верыш па-сапраўднаму, тое і існуе – Джэймс Джойс, “Уліс”.
XS
SM
MD
LG