Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Рыжоў заклікае да бестэрміновага нацыянальнага страйку


Сяргей Рыжоў

Сяргей Рыжоў

Былы прэтэндэнт на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах, жыхар Віцебску Сяргей Рыжоў прапануе распачаць страйк 3 ліпеня. Мэта страйку – адстаўка Аляксандра Лукашэнкі, вызваленьне палітвязьняў і правядзеньне новых выбараў прэзыдэнта.

Зварот да жыхароў Беларусі Сяргей Рыжоў распаўсюдзіў праз інтэрнэт.

У звароце гаворыцца, што “рэспубліка застыла на мяжы чарговага дэфолту і разрабаваньня, страты сувэрэнітэту і незалежнасьці”. Таму 3 ліпеня Сяргей Рыжоў заклікае ўсіх, хто гатовы супраць гэтага пратэставаць, выйсьці на галоўныя плошчы ў сваіх гарадох, а з 4 ліпеня скарыстаць любую мажлівасьць, каб не выходзіць на працу ці не зьяўляцца на вучобу.

Сяргей Рыжоў, які некалькі месяцаў таму абвясьціў пра стварэньне Беларускай кансэрватыўнай партыі “Белая Русь”, прапануе ўсім суграмадзянам распаўсюджваць інфармацыю пра будучы страйк ды праводзіць агітацыйныя гутаркі пра неабходнасьць мірнага пратэсту.

“Цяпер лідэрам робіцца кожны грамадзянін Беларусі. І ніхто ня мае права яму ў гэтым перашкодзіць!” – напісана ў звароце Сяргея Рыжова.

Падчас мінулых прэзыдэнцкіх выбараў ён абвясьціў пра сваё жаданьне балятавацца на гэтую пасаду, але сышоў з выбарчай гонкі за некалькі дзён да рэгістрацыі кандыдатаў. Паводле Сяргея Рыжова, ён мусіў зрабіць гэты крок, бо на чальцоў ягонай ініцыятыўнай групы чынілі ціск, што перашкодзіла сабраць неабходную колькасьць подпісаў за яго вылучэньне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG