Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога зяця Назарбаева абвінавацілі ў забойствах


Рахат Аліеў і Нурсултан Назарбаеў (фота з кнігі Аліева "Хросны цесьць")
Рахат Аліеў і Нурсултан Назарбаеў (фота з кнігі Аліева "Хросны цесьць")
Пракуратура Казахстану сёньня абвясьціла, што Рахату Аліеву, былому зяцю казаскага прэзыдэнта Нурсултана Назарбаева, выстаўлена абвінавачваньне ў забойстве двух банкіраў.

У 2008 годзе Аліева завочна асудзілі на 40 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньняў у дзяржаўным перавароце. Аўстрыйскі суд не задаволіў просьбы аб ягонай экстрадыцыі, палічыўшы, што ў Казахстане над ім ня будзе справядлівага суду.

Сам Аліеў заяўляе пра сваю невінаватасьць і тлумачыць абвінавачаньні супраць сябе змовай з боку ўладаў Казахстану.
XS
SM
MD
LG