Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску на плошчу Перамогі выйшла каля 200 чалавек, затрымана 7


У дзяўчыны правяраюць фотаапарат.

У дзяўчыны правяраюць фотаапарат.

Сямёра трапілі ў пастарунак за тое, што фатаграфавалі мясцовую «Рэвалюцыю ў сацыяльных сетках». Сярод затрыманых — рэдактар незалежнага сайту «Народныя Навіны Віцебску» Сяргей Серабро, якога забралі ў Кастрычніцкі РАУС яшчэ да пачатку акцыі.

На цэнтральную плошчу Перамогі сабраліся людзі рознага веку — і моладзь, і нават пэнсіянэры.

На плошчы зьбіраюцца людзі

Сярод прысутных былі і мясцовыя актывісты дэмакратычнага руху: каардынатар моладзевага аб’яднаньня «Вольны шлях» Аляксандар Кузьняцоў, актывістка прадпрымальніцкага прафсаюзу «Разам» Ірына Яскевіч ды іншыя.

Спадарыня Ірына распавяла, што акцыя 15 чэрвеня стала першай, на якую супольна выйшлі сябры створанай кааліцыі мясцовых грамадзкіх арганізацый «Адзіная ініцыятыва».

Жыхароў Віцебску пільнуюць міліцыянты

На плошчы дзяжурылі каля дзясятка міліцыянтаў у форме і ня менш як два дзясяткі людзей у цывільным. На акцыю прыйшоў і сам начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі абласной управы МУС Ігар Скарыновіч.

Некалькі чалавек трапілі пад увагу супрацоўнікаў міліцыі за тое, што фатаграфавалі акцыю.

Падобная акцыя, хоць і меншага маштабу, адбылася і ў Воршы. Там на цэнтральную плошчу каля гарадзкога Дома гандлю прыйшлі 22 чалавекі, якіх паўгадзіны «вартавалі» двое міліцыянтаў. Пра гэта паведаміў мясцовы прыхільнік БХД Яўген Анішчанка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG