Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Грэцыі сутычкі падчас пратэстаў


Супрацьстаяньне ля парлямэнту.

Супрацьстаяньне ля парлямэнту.

Шматтысячныя дэманстрацыі ў Грэцыі сёньня не абыйшліся без сутыкненьняў з паліцыяй. Калі пратэстоўцы пачалі закідваць паліцыю камянямі і бутэлькамі, тая прымяніла сьлезацечны газ. Дэманстранты спрабавалі заблякаваць доступ дэпутатам да парлямэнту, а таксама закідалі апэльсінамі картэж прэм’ер міністра Папандрэу, які накіроўваўся на сустрэчу ў прэзыдэнтам. Дзесяткі тысяч людзей на заклік прафсаюзаў сёньня выйшлі пратэставаць супраць жорсткіх мераў эканоміі ўраду. Дэманстранты патрабуюць адмовіцца ад “кабальных” на іх думку умоваў фінансавай падтрымкі ЭЗ і МВФ.

Дэпутаты грэцкага парлямэнту сёньня павінны пачаць абмеркаваньне пакета мераў, прыняцьця якіх патрабуе ад краіны Эўразьвяз і МВФ. Галоўнае патрабаваньне для выдзяленьня фінансавай дапамогі – барацьба з дэфіцытам бюджэту.
XS
SM
MD
LG