Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія музыкі засьпяваюць для Беларусі


Гурт "Фіолет" з Луцку

Гурт "Фіолет" з Луцку

Ва Ўкраіне распачынаецца кампанія “Ўкраінская музыка для Беларусі”, у межах якой украінскія музыкі засьпяваюць песьні на беларускай мове на пратэставую тэматыку.

Ініцыятарам кампаніі выступіла грамадзкая арганізацыя Цэнтар рэгіянальнага разьвіцьця “Супрацоўніцтва бязь межаў”. Першым для беларусаў засьпяваў гурт “Фіолет” з Луцку. Са словаў лідэра “Фіолету” Сяргея Мартынюка, ідэя засьпяваць песьню на беларускай мове ў гурту зьявілася ўжо даўно.

Мартынюк: “Гэта беларускамоўная песьня “Месца пакуты” аўтарства Яна Маўзера, вакаліста вядомага беларускага альтэрнатыўнага гурту “MAUZER”, які падарыў яе нам. Ідэя засьпяваць беларускамоўную песьню на пратэставую тэматыку зьявілася ў нас пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў канцы мінулага году. І пасьля жорсткага разгону мірнай акцыі пратэсту ў Менску. Гэтым самым мы паказваем сваю салідарнасьць зь беларускім народам. Тое, што нашу ініцыятыву вырашыла падтрымаць грамадзкая арганізацыя Цэнтар “Супрацоўніцтва бязь межаў”, дадало нам дадатковага імпэту для нашай творчай працы над гэтай песьняй”.

Пачуць песню можна ТУТ.

Навіна дасланая наведнікам сайту.




ПАДЗЯЛІСЯ НАВІНОЙ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG