Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахмадзінеджад выказаўся за новы сусьветны парадак


Падчас паседжаньня саміту ў Астане.
Падчас паседжаньня саміту ў Астане.
Іранскі прэзыдэнт Махмуд Ахмадзінеджад сёньня выступіў з новай атакай на Захад. З трыбуны саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, што праходзіць у Астане, Ахмадзінеджад заклікаў да ўсталяваньня новага сусьветнага парадку, які заменіць цяперашні, дзе, паводле яго слоў, кіруюць “рабаўладальнікі і калянізатары зь мінулага”.

ШАС была заснаваная ў 2001 годзе як процівага НАТО. У новы блёк увайшлі Казахстан, Кіргістан, Кітай, Расея, Таджыкістан і Узьбекістан. Аўганістан, Іран і Пакістан маюць статус назіральнікаў.

Расейскі прэзыдэнт Мядзьведзеў у сваім выступе на саміце заклікаў да ўмацаваньня ролі арганізацыі ў рэгіянальнай бясьпецы. Пазьней заплянаваная трохбаковая сустрэча прэзыдэнтаў Дзьмітрыя Мядзьведзева і Нурсултана Назарбаева з Ахмадзінеджадам.
XS
SM
MD
LG