Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя заклікае ўцекачоў вярнуцца


Лягер сырыйскіх уцекачоў у Турцыі.
Лягер сырыйскіх уцекачоў у Турцыі.
Сырыйскі ўрад заклікае ўцекачоў, якія, ратуючыся ад баёў, пакінулі горад Джыср эш-Шугур, вярнуцца дадому. Прадстаўнік ўраду заяўляюць, што сытуацыя ў горадзе нармалізуецца. Раней паведамлялася, што ў гэты горад увайшлі танкі. Сьведкі гавораць, што салдаты праводзяць у навакольлі вобшукі і арышты, рабуюць і спальваюць дамы. Джыср эш Шугур стаў адным з цэнтраў пратэсту супраць рэжыму прэзыдэнта Асада. Турэцкія ўлады паведамляюць, што цяпер на іх тэрыторыі знаходзіцца 8 з паловай тысяч сырыйскіх уцекачоў.
XS
SM
MD
LG