Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьнешні доўг Беларусі за I квартал вырас на 11%


Сукупны зьнешні доўг Беларусі на 1 красавіка 2011 году склаў 31,711 мільярда даляраў ЗША. За першыя тры месяцы доўг павялічыўся на 11,3%.

Як павялічваўся зьнешні доўг у 2010 годзе

Квартал На колькі вырас доўг, у %
IV 11,4%
III 10,5%
II 4,2%
I 0,8%


На 1 студзеня 2011 году сукупны зьнешні доўг склаў 28,49 мільярда даляраў ЗША (52,2% валавога ўнутранага прадукту). Ён павялічыўся за 2010 год на 29,2%, пасьля росту на 45,4% за 2009 год.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG