Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва БХД падтрымлівае "Рэвалюцыю праз сацыяльныя сеткі"


"Ці зьбіраецца кіраўніцтва незарэгістраванай партыі БХД удзельнічаць сёньня ўвечары ў народным гуляньні на Кастрычніцкай плошчы, да якога заклікаюць праз сацыяльныя сеткі?" — такое пытаньне сёньня прагучала на прэсавай канфэрэнцыі да кіраўніцтва партыі.

Сустаршыня аргкамітэту дзеля стварэньня партыі, былы кандыдат у прэзыдэнты Віталь Рымашэўскі:

"Мы падтрымліваем гэтую акцыю. І, безумоўна, кіраўніцтва партыі будзе ў ёй удзельнічаць. Гэта спантанная акцыя пратэсту. І я думаю, што палітычныя сілы павінны быць салідарнымі зь беларускімі людзьмі. І ня проста быць салідарнымі, а і весьці рэй. Таму што людзі, якія спантанна выходзяць на вуліцу, часта ня ведаюць, як можна плённа дамагацца вырашэньня пытаньняў, якія іх турбуюць.

Асабіста я не баюся пайсьці на Кастрычніцкую плошчу. Аднак гэтым разам гэта будзе хтосьці іншы, а ня я. Гэта — супольнае партыйнае рашэньне".

Праз сацыяльныя сеткі прагучаў заклік выходзіць на Плошчу кожную сераду. Народныя гуляньні без транспарантаў і сьцягоў — такая форма пратэсту абраная, каб удзельнікаў нельга было зьвінаваціць у масавай акцыі. Патрабаваньні ўдзельнікаў — палітычныя і эканамічныя перамены.

Сустаршыня аргкамітэту Аляксей Шэін:

"Мы ўсе разумеем, што гэтыя акцыі будуць настолькі эфэктыўнымі і плённымі, наколькі там будзе менш самапіяру палітычных лідэраў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG