Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму Лукашэнка вінаваціць "сьвядомых"? ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ


14 чэрвеня кіраўнік Беларусі ўсклаў на «сьвядомых» адказнасьць за арганізацыю хваляваньняў на памежным пераходзе «Брузгі». Ён сказаў: ««У нас "свядомыя" ў Менску, у сацыяльных сетках у Інтэрнэце заклікаюць да страйку, страйкі на мяжы ладзяць. Я так буду глядзець, назіраць, а потым як шарахну, так не пасьпеюць за мяжу перабегчы ".


Чаму Лукашэнка зрабіў такую заяву?

Сваё тлумачэньне прапануе палітоляг Юры Чавусаў.


«Гэта сьвядомы прапагандысцкі крок: з аднаго боку, Лукашэнка зноў спрабуе выкарыстаць свой імідж моцнага лідэра, які кантралюе сытуацыю ў краіне, бо калі на памежжы беспарадкі, то ён мусіць паказаць сваю сілу. Зь іншага боку, мне падаецца, што ёсьць больш тонкая гульня: спроба накінуць на ўсе магчымыя сацыяльна-эканамічныя пратэсты, якія ў Беларусі кропакава пачынаюць узгарацца, адценьне апазыцыйна-палітычнага праекту. Адпаведна, гэта можа адштурхнуць людзей ад удзелу ў такіх акцыях. Плошча 19 сьнежня стала фактарам застрашэньня людзей: яны баяцца ўдзельнічаць у акцыях з выразным палітычным адценьнем, але да нядаўняй пары спантанныя акцыі непалітычнага кшталту не спараджалі ў людзей адчуваньня, што гэта можа мець нэгатыўныя наступствы: маўляў, гэта ж не палітыка, мы патрабуем заробкаў, раней абяцаных эканамічных прэфэрэнцыяў. Такім чынам Лукашэнка спрабуе суцішыць накал гэтых сацыяльна-эканамічных пратэстаў».

А якое тлумачэньне прапануеце Вы?

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG