Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакаты ня ведаюць, дзе Хадаркоўскі


 Хадаркоўскі і Лебедзеў у судзе.

Хадаркоўскі і Лебедзеў у судзе.

Адвакаты былога кіраўніка расейскай кампаніі ЮКОС Міхаіла Хадаркоўскага шосты дзень ня ведаюць, у якую калёнію яго этапавалі. Інфармацыю пра тое, дзе будуць адбываць пакараньне Міхаіл Хадаркоўскі і Платон Лебедзеў няма і ў правабаронцаў. Як адзначае кіраўнік Маскоўскай Хэльсынскай групы Людміла Аляксеева, гэта правіла дзейнічае яшчэ з савецкіх часоў: толькі калі асуджаны прыбывае на месца, ён можа паведаміць сваім блізкім, дзе ён Як правіла, ён і сам ня ведае, куды яго вязуць. Гэта прыніжальна, быццам бы сундук перасоўваюць, адзначае Аляксеева.

Хадаркоўскі і Лебедзеў падавалі хадайніцтва ў суд наконт іх умоўна-датэрміновага вызваленьня. Яны знаходзяцца за кратамі ад 2003 году. Аднак у сувязі з прысудам па другой справе ЮКОСа яны змогуць выйсьці на волю толькі ў 2016 годзе. Асноўныя абвінавачваньні, прад’яўленыя бізнэсмэнам, -- крадзеж нафты і легалізацыя даходаў ад яе продажу. Асуджаныя зьвязваюць справу са сваёй палітычнай пазыцыяй.
XS
SM
MD
LG