Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Расеі: закіды Кадыраву – не паклёп


Рамзан Кадыраў
Рамзан Кадыраў
Суд Хамоўніцкага раёну Масквы прызнаў невінаватым кіраўніка Праваабарончага цэнтру "Мэмарыял" Алега Арлова ў паклёпе на ачольніка Чачэнскай рэспублікі Рамзана Кадырава.

Кадыраў абвінаваціў Арлова ў паклёпе пасьля выказваньня праваабаронцы з нагоды забойства ў 2009 годзе супрацоўніцы "Мэмарыялу" ў Грозным Натальлі Эстэміравай. У прыватнасьці, ён заявіў, што кіраўнік Чачні нясе адказнасьць за тое, што адбываецца ў рэспубліцы, уключна са згаданым забойствам.

Суд палічыў, што выказваньне Арлова не зьяўлялася паклёпам, бо было ацэначным і не зьмяшчала беспасярэдняга абвінавачаньня ў забойстве.
XS
SM
MD
LG