Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: Кангрэс абмежаваў вайсковыя выдаткі


У Вашынгтоне камітэт Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ухваліў у аўторак законапраект аб вайсковых выдатках.

Заканадаўцы скарацілі суму, якую прасіла адміністрацыя прэзыдэнта Барака Абамы, на 9 мільярдаў даляраў.

Сярод іншага, камітэт замарозіў 75% плянаванай амэрыканскай дапамогі Пакістану, пакуль адміністрацыя не падасьць падрабязнага пляну тратаў названых сродкаў.

Акрамя таго, вырашана стварыць адмысловую двухпартыйную групу, якая зоймецца вызначэньнем ролі ЗША ў аўганскай вайне.
XS
SM
MD
LG