Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцыя: агульнанацыянальны страйк


У Грэцыі, на фоне абмеркаваньня у парлямэнце новых захадаў для бюджэтнай эканоміі, сёньня адбудзецца агульнанацыянальны страйк.

Арганізатары пратэстаў заявілі, што акружаць будынак парлямэнту і паспрабуюць загарадзіць дэпутатам доступ на працу.

Летась Грэцыя атрымала ад ЭЗ 157 мільярдаў фінансавай дапамогі, але так і ня здолела выправіць эканамічную сытуацыю.

Перамовы аб удзяленьні новага пакету міжнароднай дапамогі прадугледжваюць яшчэ мацнейшае скарачэньне дзяржаўных выдаткаў.
XS
SM
MD
LG