Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Астана: юбілейны саміт ШАС


У Астане сёньня стартуе юбілейны саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Саміт прымеркаваны да 10-й гадавіны ўтварэньня арганізацыі, у якую ўваходзяць Кітай, Расея, Казахстан, Кіргізстан, Узбэкістан і Таджыкістан.

Лідэры названых краінаў абмяркуюць сёньня пытаньні бясьпекі і гандлю.

У саміце таксама бяруць удзел прэзыдэнты Ірану і Пакістану Махмуд Ахмадзінежад і Азіф Алі Зардары, чые краіны маюць назіральны статус у арганізацыі.

Чакаецца, што на пасяджэньне, у якасьці госьця, прыляціць аўганскі лідэр Гамід Карзай.
XS
SM
MD
LG