Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: НАТО і паўстанцы наступаюць


Ваколіцы Місураты, 13 чэрвеня, 2011

Ваколіцы Місураты, 13 чэрвеня, 2011

Авіяцыя НАТО працягвала ў аўторак бамбардаваньне лібійскай сталіцы. Над падкантрольным паўстанцам горадам Місурата самалёты Паўночнаатлянтычнага альянсу скінулі ўлёткі з заклікам да салдатаў урадавых войскаў, якія трымаюць яго ў аблозе, пакінуць пазыцыі і спыніць супраціў.

Адначасова аддзелы лібійскага кіраўніка Муамара Кадафі, паводле сьведчаньня карэспандэнта Ройтэрс, адыйшлі з гораду Кікла, што ляжыць за 150 км ад Трыпалі. Горадам авалодалі паўстанцы, якія, аднак, рыхтуюцца да магчымага контрнаступу ўрадавых войскаў.
XS
SM
MD
LG