Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэрміновы візыт Мясьніковіча ў Баку афіцыйна пакуль не пацьвярджаюць


Міхаіл Мясьніковіч

Міхаіл Мясьніковіч

СМІ Азэрбайджану паведамляюць пра візыт у гэтую краіну прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясьніковіча.

Азэрбайджанскі інтэрнэт-рэсурс Abc.az паведаміў 14 чэрвеня, што Мясьніковіч «тэрмінова прыбывае ў Азэрбайджан». «Беларусь, якая перажывае пэрыяд ня лепшага стану эканомікі, імкнецца кансалідаваць усе магчымыя рэсурсы для выхаду з сытуацыі, якая склалася ў першай палове году. Урад гэтай краіны разглядае Азэрбайджан у якасьці аднаго з магчымых донараў для падтрымкі экстраных эканамічных мераў », - піша рэсурс.

У прэс-службе беларускага ўраду БелаПАН паведамілі, што нічога ня ведаюць аб якіх-небудзь «тэрміновых візытах» прэм'ер-міністра Беларусі ў Азэрбайджан. У прэс-службе пацьвердзілі, што Міхаіл Мясьніковіч у аўторак знаходзіўся на працоўным месцы ў Менску.

Беларусь пераважна супрацоўнічае з Азэрбайджанам у нафтавай сфэры, аднак апошнім часам інтэнсыфікаваліся ўзаемныя паездкі дзяржаўных чыноўнікаў, зьвязаных з ваеннай галіной. У пачатку траўня ў Азэрбайджан лятаў старшыня беларускага КДБ Вадзім Зайцаў. У канцы траўня ў Азэрбайджане пабывала дэлегацыя МНС Беларусі. Адначасова азэрбайджанская дэлегацыя наведала вайсковую выставу ў Менску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG