Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антыпрэзыдэнцкія пратэсты ахапілі ўвесь Емэн


Антыўрадавыя пратэсты ў Сане

Антыўрадавыя пратэсты ў Сане

Сёньня сотні тысячаў жыхароў Емэну выйшлі сёньня на дэманстрацыі па ўсёй краіне, патрабуючы суду над сям'ёй і блізкімі паплечнікамі прэзыдэнта Алі Абдулы Саліха. Гэта найшырэйшыя пратэсты ад пачатку чэрвеня, калі прэзыдэнт Саліх выехаў за мяжу для лячэньня ранаў, атрыманых падчас нападу на ягоную рэзыдэнцыю.

Частка сям'і і паплечнікаў Саліха засталіся ў Емэне, дзе цяпер адбываецца барацьба за ўладу паміж людзьмі прэзыдэнта і племяннымі лідэрамі, якія патрабуюць пакласьці канец кіроўнаму рэжыму, што трымаўся пры ўладзе 33 гады.

Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў пра сваю занепакоенасьць тым, што непарадкі ў Емэне могуць паспрыяць збліжэньню тамтэйшых ваяўнікоў «Аль-Каіды» з паўстанцамі руху «Аш-Шааб» у Самалі.
XS
SM
MD
LG