Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блёк НАТО здольны працягваць апэрацыю ў Лібіі


НАТО мае дастаткова рэсурсаў для працягу паветранай кампаніі ў Лібіі, насуперак засьцярогам, што альянс можа выдахнуцца. Прэсавая прадстаўніца НАТО Оана Лунгеску заявіла журналістам, што «НАТО хопіць рэсурсаў, каб працягнуць апэрацыю».

Некалькі дзён таму міністар абароны ЗША Робэрт Гейтс, які пакідае сваю пасаду, папярэдзіў саюзьнікаў па НАТО, што скарачэньне абаронных бюджэтаў стварае рызыку для апэрацыі ў Лібіі і для будучыні альянсу.
XS
SM
MD
LG