Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гілары Клінтан вінаваціць Тэгеран у падтрымцы сырыйскіх рэпрэсіяў


Гілары Клінтан

Гілары Клінтан

Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан сёньня абвінаваціла Іран у падтрымцы «жорсткіх нападаў» сырыйскіх уладаў на ўдзельнікаў дэмакратычных пратэстаў. У адмысловай заяве Клінтан падкрэсьліла, што меркаваная іранская падтрымка прыпадае на другую гадавіну здушэньня масавых пратэстаў у Іране пасьля спрэчных прэзыдэнцкіх выбараў, у выніку якін Махмуд Ахмадзінэжад быў абраны на новы тэрмін. У заяве не ўдакладняецца, у чым палягае іранская дапамога сырыйскім уладам.

Паводле інфармацыі сырыйскіх праваабаронцаў, усяго ад пачатку антыўрадавых хваляваньняў у сярэдзіне сакавіка ў Сырыі было забіта 1400 чалавек
XS
SM
MD
LG